26.05.2011
26 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. На базе цэнтральнай раённай бібліятэчнай сістэмы адбыўся міжраённы візіт дружбы і супрацоўніцтва паміж бібліятэчнымі работнікамі Чачэрскага і Веткаўскага раёнаў пад назвай “Бібліятэка-2011: шляхі развіцця, арыенціры на будучае”. У ходзе сустрэчы калегі абмяняліся інфармацыяй аб метадах работы з насельніцтвам, падзяліліся навыкамі па далучэнню моладзі і падлеткаў да мудрага друкаванага слова і любові да беларускай літаратуры. Пасля знаёмства з раённым “храмам кнігі”, госці з Веткаўшчыны наведалі біліятэкі вёсак Отар, Залессе і Бяляеўка.
Смотреть все