скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
27.10.2011

Спартыўная сіла і слава

27 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Мелодыі энергічнай бадзёрай музыкі заклікалі ўжо ад парога прыняць удзел у спартыўных гульнях раённай спартакіяды “Вясёлыя старты”, якая праходзіла на базе Роўкавіцкай школы. Змагаліся за прызавыя месцы каманды Роўкавіцкага сельсавета, сельгаспрадпрыемства “Роўкавічы”, калектыву школы, а таксама тры сямейныя каманды. Балельшчыкі загадзя падрыхтаваліся да спаборніцтва, і каб падтрымаць сваіх ігракоў “узброіліся” паветранымі шарамі, рознакаляровымі сцяжкамі, плакатамі з адпаведнымі заклікамі, а некаторыя нават прынеслі з сабой свістулькі. Таму кожную перамогу і станоўчы вынік чарговага конкурсу суправаджаліся радаснымі крыкамі і шумам.

Складаныя і жартлівыя гульні былі напоўнены здаровым запалам і эмацыянальным спартыўным азартам. Было відаць, як хваляваліся ўдзельнікі, як імкнуліся перамагчы сапернікаў. Беглі, імчалі да фінішу, падалі і зноў паднімаліся. Напорыста і мэтанакіравана nірваліся да вяршыні славы. І яна знайшла сабе вартых. Сярод працоўных калектываў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пальму першанства заваявала каманда “Хваля” дзяржаўнай установы адукацыі “Роўкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, другімі сталі спартсмены каманды “Усмешка” (Роўкавіцкі сельскі Савет) і на трэці прыступак п’едэстала ўзышлі “Верныя сябры” (ПСУП “Роўкавічы”). Дружна апладыравала зала і пераможцам сямейных каманд. Імі сталі “Чабурашкі” (сям’я Кірэевых), “Мумій-тролі” (сям’я Мядведскіх) і “Марачкі” (сям’я Яўтуховых), якія занялі прызавыя 1, 2 і 3 месцы адпаведна. Усім удзельнкам спартакіяды ўручылі ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі, набытыя пры дапамозе спонсараў – ААТ “МатнявічыАгра” (дырэктар С.Шведэнка) і ПСУП “Роўкавічы” (дырэктар М.Леўкавец). Наступная сустрэча моцных і спрытных адбудзецца на базе Ленінскага сельскага Савета.

 

Смотреть все