• Ru

Адрес райисполкома:
247152, г.Чечерск ул.Ленина, 2

Телефон приемной:
8-(02332)-7-79-23

Телефон Горячей линии:
8-(02332)-3-11-90

E-mail: Priem@chechersk.gov.by

Панорама города
Панорама города
Главная / Новости / Новости района
8 октября 2018

Настаўнікам Чачэршчыны – віншаванні і ўзнагароды

8 кастрычніка, Чачэрск /”Чачэрскі веснік”/ На святочным канцэрце ў гонар Дня настаўніка педагогі краю прымалі віншаванні, поціскі рук, падарункі і цёплыя абдымкі.

Да прысутных звярнуліся з падзякай за плённую працу і прафесійную дзейнасць намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, начальнік аддзела адукацыі Ала Гулевіч і галоўны спецыяліст Вольга Лапіцкая, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Перавознікава. Яны ўручылі лепшым з лепшых граматы і дыпломы. А непасрэдна радасна і з хваляваннем білася сэрца ў дырэктароў школ Ганны Хрысцінай, Івана Перавознікава, а таксама на сцэну запрашаліся Аляксандр Ігнаценка, Ірына Герашчанка, Любоў Дрозд, Юрый Бародзіч і іншыя. Памятным знакам “За вернасць прафесіі” узнагароджаны ветэран педагагічнай працы Васіль Пернікаў.